Тры новыя холдынгі з'явяцца ў лёгкай прамысловасці Беларусі

6 августа 2013

Аб гэтым сёння заявіў першы намеснік старшыні канцэрна Беллегпрам Сяргей Місурагін.


Прадпрыемствы аб'яднаюцца вакол буйных гарбарна-абутковых фабрык Белвест і Марка. Там плануецца павялічыць аб'ём вытворчасці абутку да 12 мільёнаў пар за год. Яшчэ адзін холдынг будзе створаны на базе трыкатажнай жодзінскай кампаніі Світанак. Да яе далучацца Брэсцкі панчошны камбінат, фабрыкі КІМ і Купалінка. Прычым кожнае прадпрыемства захавае свой профіль працы. Чакаецца, што аб'ём вытворчасці прадукцыі тут павялічыцца ў 1,5 раза. Аднак ёсць у галіны і праблемы, адна з якіх - запас гатовай прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў.


Палова прадукцыі канцэрна Беллегпрам ідзе на экспарт. Асноўным гандлёвым партнёрам па-ранейшаму застаецца Расія. З'явіліся сёлета і новыя рынкі збыту - гэта Бразілія, Манголія, Іспанія і Марока.