Тры мільёны тон збожжа сабралі беларускія аграрыі

2 августа 2013
Паўмільённую адзнаку пераадолелі ўжо 4 рэгіёны. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць. На яе рахунку 657 тысяч тон збожжа. Па тэмпах наперадзе Гомельскі рэгіён - тут засталося ўбраць менш за палову плошчаў. У Магілёўскай вобласці з'явіліся першыя экіпажы-двухтысячнікі. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне 33 ц/га.