Тры буйныя інвестпагадненні на 28 мільёнаў рублёў падпісана на форуме-выставе ў Брэсце

11 апреля 2019

У Брэсце з'явіцца беларуска-польскі ІТ-кластар, у Баранавічах створаць 

прадпрыемства па вырошчванні грыбоў, а ў Пінску адкрыюць вытворчасць геасінтэтычных матэрыялаў. Адразу тры буйныя інвестпагадненні на 28 мільёнаў рублёў падпісалі Брэсцкі аблвыканкам і прадстаўнікі бізнесу з Польшчы, Расіі, Вялікабрытаніі сёння на Міжнародным форуме - выставе дзелавых кантактаў "Брэст 2019".

Казімеж Здуноўскі, старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Усе імкнуцца да новых інвестыцый, бліскучых інвестыцый тыпу "грынфілд", на "зялёным полі". А ёсць шмат фабрык, якія працавалі і могуць працаваць далей, і трэба было б гэтыя інвестыцыі падтрымліваць, вялікая падтрымка павінна быць для мадэрнізацыі".