Транзіт расійскай нафты ў Еўропу ідзе паводле графіка

15 января 2020
Рамонт на ўчастку нафтаправода "Мазыр - Брэст-3"  не адаб'ецца на агульных аб'ёмах транзіту расійскай нафты ў Еўропу. У "Гомельтранснафта Дружба" запэўнілі:  інтарэсы пакупнікоў нафты ў Польшчы і Германіі  не будуць ушчэмленыя. Усе працы ўзгодненыя. Больш за тое, графік рамонту ўчастку ў Мазырскім раёне  супадае з графікам прац у Расіі. У гэты момант уся прадукцыйнасць ланцужка (ад Самары да Польшчы) паніжаная да абумоўленых аб'ёмаў.