Транзіт па Шаўковым шляху стане хутчэйшым

9 ноября 2017

Сёння Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі беларуска-кітайскае міжурадавае пагадненне. У ім развіццё міжнародных грузаперавозак і супрацоўніцтва па канцэпцыі будаўніцтва “Эканамічнага пояса Шаўковага шляху”. Дакумент умацуе транспартна-лагістычную сферу, павысіць канкурэнтаздольнасць транспартнага шляху паміж Еўропай і Азіяй.

Анатоль Сівак, Міністр транспарту і камунікацый Беларусі: "Зараз вось за 10 месяцаў перавезены ў зносінах Еўропа-Кітай парадку 170 тысяч кантэйнераў. Гэтыя перавозкі зараз здзяйсняюцца праз пераходы, якія знаходзяцца ў Казахстане, Манголіі і Расіі. Сёння ёсць пэўныя пытанні па прапускной здольнасці польскіх чыгунак. І гэта для нас асноўным пытаннем з'яўляецца. Разам з польскім бокам вырашаць гэтыя праблемы прыёму ўсяго таго, што будзе перавезена пры пэўным росце ў наступным годзе".

Новае пагадненне паскорыць афармленне дакументаў і перамяшчэнне грузаў праз мытні. Да такога механізму змогуць далучацца і іншыя краіны.