Транспартны шлюз для другога энергаблока дастаўлены на будпляцоўку Беларускай АЭС

4 декабря 2017

Унікальныя кадры аказаліся ў распараджэнні Агенцтва тэленавін. Транспартны шлюз для другога энергаблока дастаўлены на будпляцоўку Беларускай АЭС. Гэта адна з асноўных буйнагабарытных канструкцый рэактарнага аддзялення. Шлюз уяўляе сабой 14-метровую цыліндрычную камеру дыяметрам звыш 9 метраў, якая герметычна закрываецца з двух бакоў. Важыць негабарытны груз больш за 220 тон.