Транснафта скароціць у верасні на чвэрць пастаўкі нафты ў Беларусь

29 августа 2013

А вось малочна-нафтавы прысмак, які атрымаў калійны скандал напярэдадні, аналітыкі называюць няйначай як эканамічнымі санкцыямі і помстай. Гаворка ідзе аб нечаканым і паспешным рашэнні расійскай Транснафты скараціць у верасні на чвэрць пастаўкі нафты ў Беларусь. Афіцыйная прычына - рамонт 700 кіламетраў старых труб і ўяўны клопат аб экалогіі - іх не ўпэўніў. Падставай для помсты па хваравітай нафтавай тэме называюць затрыманне ў Мінску топ-менеджара БКК і Уралкалія Уладзіслава Баўмгертнера. Эксперты таксама адзначаюць, што мсцівы і непрапарцыйны адказ расійскіх эліт справакуе пахаладанне ў адносінах не толькі паміж Мінскам і Масквой, але і з ключавымі заходнееўрапейскімі партнёрамі.