Транснацыянальныя карпарацыі з сусветным іменем прыходзяць у Беларусь

11 февраля 2015

Сёння ў Мінску адбыліся перамовы дырэктара кіруючай кампаніі холдынга "Гарызонт" з кіраўніком кампаніі "Мідэа Груп". Бізнесмены ўжо дамовіліся наладзіць выпуск лінейкі бытавой тэхнікі. Пляцоўкай для новага завода можа стаць тэрыторыя кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Будаўніцтва індустрыяльнага парку - сёння адна з ключавых тэм беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, як і прыцягненне перадавых тэхналогій.

Адзначым, "Мідэа Груп" - найбуйнейшы вытворца бытавой тэхнікі ў свеце. Толькі летась тавараабарот прадпрыемства склаў больш як 22 мільярды долараў. З яго ўдзелам у 2010 годзе было створана сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства "Мідэа-Гарызонт".