Трамвай новага пакалення "Мяцеліца" выходзіць на расійскія рэйкі

3 сентября 2017

Трамвай новага пакалення "Мяцеліца", выраблены ў Беларусі, выходзіць на расійскія рэйкі. У Маскве прайшла прэзентацыя складу. Дызайн распрацоўвалі спецыялісты Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даўжыня трамвая - каля 34-х метраў. Адначасова ён можа перавозіць 376 чалавек. Распрацоўка на 70% складаецца з айчынных камплектуючых. Зараз рыхтуецца партыя для Санкт-Пецярбурга. У горадзе на Няве трамваі "Мяцеліца" сфарміруюць новую сетку электратранспарту ў адным з мікрараёнаў.

Петэр Енельтэн, выканаўчы віцэ-прэзідэнт па маркетынгу і продажах кампаніі "Штадлер Рэйл Груп": "Агульны аб'ём заказу для Санкт-Пецярбурга - 23 трамвайныя вагоны. 6 ужо зробленыя. Мы зараз працуем над новым праектам. Робім вагоны для Мінскага метрапалітэна. Зараз ідзе іх распрацоўка, і ўжо праз год мы павінны паставіць першы ўзор для беларускага метро".

Паездка ў такім трамваі будзе вельмі камфортнай за кошт клімат-кантролю. Кожны вагон абсталяваны разеткамі на 220 вольт і USB-падзарадкамі. Падчас паездкі пасажыры могуць паспець зарадзіць тэлефон або планшэт. Дарэчы, трамваі "Мяцеліца" ўжо пратэсціравалі і на вуліцах беларускай сталіцы ў ліпені.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя