Тавары, якія ўвозяць на тэрыторыю краін Мытнага саюза, будуць хутчэй афармляць на мяжы

28 августа 2013
Да першага кастрычніка наступнага года Беларусь, Расія і Казахстан маюць намер увесці абавязковае папярэдняе інфармаванне. Аб гэтым заяўлена сёння на пасяджэнні камітэта па мытным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі. Новаўвядзенні закрануць чыгуначны транспарт. Час праходжання мытных працэдур плануюць скараціць з некалькіх гадзін да 40 хвілін.
Падобныя меры, адзначылі на пасяджэнні камітэта, закрануць і авіяцыйны транспарт. Але гэта адбудзецца не раней за 2015 год.