Тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам за мінулы год павялічыўся на 307 % у параўнанні з 2019-м. Аб гэтым напярэдадні заявілі на сустрэчы кіраўнікоў МЗС дзвюх краін.
Міністры абмяняліся меркаваннямі адносна перспектыў умацавання эканамічных сувязяў, абмеркавалі развіццё прамысловай кааперацыі, узаемадзеянне Мінска і Душанбэ на міжнародных пляцоўках. Па выніках сустрэчы падпісаны план на найбліжэйшыя 2 гады. Мерапрыемства праходзіла ў рамках пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў АДКБ. Ужо сёння кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў арганізацыі абмяркуюць стан і перспектывы развіцця міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўкі.













