Тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам толькі за паўгода павялічыўся на 25%

30 августа 2014
Аб гэтым напярэдадні заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў нашай краіне Ергалі Булегенаў. У найбліжэйшы час узаемны тавараабарот наблізіцца да мільярда долараў. Паводле слоў спецыялістаў, у першую чаргу стаўку варта рабіць на супрацоўніцтва ў прамысловай галіне. Апошнія навінкі прадставяць на чарговым міжнародным прамысловым форуме Экспа-2017. Ён пройдзе ў Астане.
І сёння ў Казахстане адзначаюць нацыянальнае свята - Дзень Канстытуцыі. Адзначым, дакумент быў прыняты на рэферэндуме ў 1995 годзе.