Тавараабарот паміж Астраханскай вобласцю і Беларуссю за мінулы год склаў амаль 30 мільёнаў долараў

29 августа 2018

Расійскі рэгіён зацікаўлены ў стварэнні на сваёй тэрыторыі гандлёва-сэрвіснага цэнтра МТЗ. Больш дэталёва гэта абмеркавалі ўжо ў Доме ўрада. Прэм'ер-міністр Беларусі адзначыў,нягледзячы на тое, што дынаміка нашых адносін апошнім часам добрая (тавараабарот паміж рэгіёнамі за мінулы год склаў амаль 30 мільёнаў долараў, рост больш за 40 %), бакі выкарыстоўваюць далёка не ўвесь патэнцыял. Паводле слоў Сяргея Румаса, Беларусь можа паўдзельнічаць у распрацоўцы нафтавых радовішчаў у Расіі на каспійскім шэльфе, "Амкадор" гатовы наладзіць пастаўкі дарожна-будаўнічай тэхнікі, і мы можам развіваць супрацоўніцтва па ўсіх кірунках у сельскай гаспадарцы. На думку губернатара Астраханскай вобласці, больш актыўна трэба ствараць сумесныя вытворчасці.

Рэгіёны гатовыя таксама развіваць узаемадзеянне ў навуковай сферы, ахове здароўя, адукацыі і турызме. Аформіць дакументальна ўсе дамоўленасці Беларусь і Астраханская вобласць дамовіліся восенню на Форуме рэгіёнаў.