Тавараабарот Беларусі з Масквой у гэтым годзе можа паўтарыць рэкордны ўзровень 2008-га

23 мая 2013

Аб гэтым заявіў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка на прэс-канферэнцыі ў рэдакцыі газеты Вечерняя Москва. Паводле яго слоў, мяркуючы па тэмпах росту тавараабароту ў першым квартале гэтага года, рэкорд амаль у 5,5 мільёна долараў можа быць паўтораны. Дапамогі ў гэтым  чакаюць ад маючых адбыцца восенню Дзён Мінска ў Маскве. Ігар Петрышэнка адзначыў цікавасць Беларусі і Масквы не толькі ў гандлі, але і ў рэалізацыі сумесных праектаў. Шматлікія з іх ужо працуюць у галіне будаўніцтва, а ў найбліжэйшай будучыні беларускія метрабудаўцы прымуць удзел ва ўзвядзенні новых станцый маскоўскай падземкі. Збіраюцца ў будучыні ў Маскве і больш шырока прадставіць беларускую кухню. Зараз вядуцца перамовы з прадпрымальнікамі, якім было б цікава інвеставаць у стварэнне беларускіх рэстаранаў у сталіцы Расіі.