Тавараабарот Беларусі і Узбекістана летась вырас на чвэрць

27 июля 2019

Актыўна развіваем кантакты з краінамі СНД. Так, тавараабарот Беларусі і Узбекістана летась вырас на чвэрць, а за гэтае паўгоддзе дадалі яшчэ 15%. Перспектыўны арыенцір - паўмільярда і мільярд долараў. Дарожная карта супрацоўніцтва, падпісаная падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Ташкент, ужо выкананая на трэць. Новыя кантакты чакаюцца і падчас форуму рэгіёнаў дзвюх краін. Ён адкрыецца ў Мінску ў панядзелак. У працэсе прапрацоўкі ўжо больш як 20 пагадненняў. Узаемная цікавасць у пастаўках нашых прадуктаў харчавання, фармацэўтыцы, лёгкай прамысловасці і сельгасмашынабудаванні Аб новых сумесных праектах, кааперацыі і асаблівасцях працы на рынку Узбекістана для беларускіх вытворцаў кіраўнік нашай дыпмісіі Леанід Марыніч у "Галоўным эфіры" ў гэтую нядзелю.