Парламентарыі гэтай краіны знаходзяцца з афіцыйным візітам у Мінску. Напярэдадні кіраўнік верхняй палаты Нігмаціла Юлдашаў правёў перамовы ў Савеце Міністраў і Савеце Рэспублікі. Бакі дамовіліся наконт стварэння сумеснай вытворчасці кандытарскіх вырабаў, а таксама павелічэння паставак БелАЗаў і трактароў МТЗ ва ўзбекскія рэгіёны. Па выніках сустрэчы Міхаіл Мясніковіч і Нігмаціла Юлдашаў падпісалі мемарандум.
Напярэдадні прадстаўнікі сената Узбекістана сустрэліся і з дэпутатамі. Спікер ніжняй палаты парламента нашай краіны Уладзімір Андрэйчанка заявіў аб неабходнасці стварэння беларуска-ўзбекскай групы дружбы, што дало б дадатковую ўзаемную падтрымку на такіх пляцоўках, як Парламенцкая асамблея АБСЕ.













