Тавараабарот Беларусі і Кемераўскай вобласці за мінулы год перавысіў 460 мільёнаў долараў

21 июля 2019

У топе экспартных пазіцый - буйная тэхніка, пластмасавыя і шкляныя вырабы. Кемераўская вобласць - перспектыўны для нас партнёр у Сібіры. Гэта пацвердзілі на Форуме рэгіёнаў У Санкт-Пецярбургу, а таксама на буйной 

прамысловай выставе ў Кузбасе. Партнёраў цікавяць нашы МАЗы, зусім хутка ў гэты расійскі рэгіён для абмеркавання будучых паставак адправіцца беларуская дэлегацыя.