Тавараабарот Беларусі і Казахстана можа перайсці парог мільярд долараў у найбліжэйшы час. Аб гэтым расказаў пасол Павел Уцюпін. Добрыя перспектывы ў будаўнічай сферы. Распрацоўваецца магчымасць узвядзення "Беларускага квартала" ў Казахстане, дзе мы зможам паказаць нашы магчымасці па праектаванні і будаўніцтве. Можам дзяліцца вопытам і ў сферы сельскай гаспадаркі, напрыклад, у стварэнні малочна-таварных ферм.
Сустрэча дыпкорпуса з дзелавымі коламі Беларусі прайшла напярэдадні ў сталіцы. У ёй узялі ўдзел больш як 200 кампаній.













