Гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і Расіі стварылі дзелавыя саветы

19 декабря 2018

Пагадненне падпісана сёння ў Маскве кіраўнікамі двух ведамстваў. У склад дзелавых саветаў увайшлі 27 беларускіх бізнесменаў і 44 прадстаўнікі расійскіх дзелавых колаў. Гэта эліта бізнесу Беларусі і Расіі. Дзелавым саветам у найбліжэйшы час трэба будзе вырашыць шэраг праблемных пытанняў, галоўнае з якіх - здыманне абмежаванняў і забеспячэнне роўных умоў для бізнесу. Такая кааперацыя, у тым ліку і ў імпартазамяшчэнні, дапаможа сумеснаму прасоўванню прадукцыі на рынкі трэціх краін.

Ініцыятывы аб стварэнні дзелавых саветаў абмяркоўваліся на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у кастрычніку ў Магілёве. А таксама ў лістападзе на пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.