Гандлёва-эканамічны патэнцыял Магілёўскай вобласці прэзентавалі ўчора ў Маскве

26 октября 2017

Гандлёва-эканамічны, інвестыцыйны, культурны і турыстычны патэнцыял Магілёўскай вобласці прэзентавалі ўчора ў Маскве. Магчымасці рэгіёна ўдзельнікі абмеркавалі падчас дыскусій, таксама прайшлі прэзентацыі найбуйнейшых кампаній. У завяршэнне - дэгустацыі і музычная праграма з выступленнем лепшых калектываў і выканаўцаў рэгіёна. Раней ужо прайшлі прэзентацыі пяці абласцей Беларусі і Мінска.

У выніку былі падпісаныя дакументы аб супрацоўніцтве з расійскімі рэгіёнамі. Расія па-ранейшаму з'яўляецца асноўным знешнегандлёвым партнёрам Магілёўскай вобласці. Толькі летась экспарт тавараў склаў 73 працэнты.