Гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі прэзентаваны ў Кітаі на форуме "Пояс і шлях"

18 ноября 2023

Пашыраючы гарызонты супрацоўніцтва. Беларускі гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял быў прадэманстраваны на VII Міжнародным форуме "Пояс і шлях". Мерапрыемства прайшло ў кітайскім горадзе Сіянь і аб'яднала каля 20 дзяржаў. Беларусь прымала ўдзел не першы раз. Асаблівы акцэнт быў зроблены на перспектывах індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Пра магчымасці жамчужыны "Шаўковага шляху" на профільным форуме расказаў генеральны консул Беларусі ў Чунцыне Дзмітрый Емяльянаў.

Адзначым, удзельнікі форуму "Пояс і шлях" змаглі азнаёміцца і з шырокім асартыментам беларускіх прадуктаў. На стэндзе нашай краіны дэманстраваліся мясная, малочная прадукцыя, шакалад, кандытарскія вырабы, сыры і сокі - усяго каля 60 відаў тавараў пад брэндам "Зроблена ў Беларусі".