Гандаль магчымы

19 сентября 2013

Кошт дзяржпакета актываў МТС, якія зноў выставяць на продаж, можа быць зменены. Пра гэта гадзіну таму было заяўлена на чарговай прэзентацыі па продажы дзярждолі сотавай кампаніі.


Сваю цану не называе ні адзін з зацікаўленых бакоў, аднак, як стала вядома сёння раніцай, раней заяўленая цана ў адзін мільярд долараў (менавіта ў столькі ацаніла сваю долю дзяржава) можа быць перагледжаная.

Нагадаем, гэты пакет акцый выстаўляецца на продаж трэці раз, з відавочных прэтэндэнтаў на яго набыццё аналітыкі выдзяляюць саму расійскую кампанію МТС, якой належыць меншая доля актываў беларускай дачкі, і некалькі банкаў, якія прадстаўляюць інтарэс расійскага бізнесу ў Беларусі.