Дакладнае земляробства - як гарант эфектыўнасці сельскай гаспадаркі. Размова ідзе аб высокай ураджайнасці, павышэнні якасці прадукцыі і, вядома, эканоміі. Бо выкарыстанне спадарожнікавых навігацыйных сістэм у падрыхтоўцы глебы, унясенні ўдабрэнняў, пасяўных і ўборачных кампаніях, па падліках спецыялістаў, эканоміць да 24 % энергарэсурсаў. А гэта паніжэнне сабекошту прадукцыі, а значыць, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці. На базе Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках абмяркоўвалі перспектывы выкарыстання лічбавых тэхналогій у Беларусі.
На базе мехфака Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі адчынены і першы ў краіне цэнтр па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне дакладнага земляробства. У будучыні яны змогуць самі абсталяваць тэхніку спецыяльнымі гаджэтамі, працаваць на ёй і абслугоўваць. Першая сотня такіх інжынераў адправіцца ў сельгаспрадпрыемствы краіны ўжо ў наступным годзе.
Дакладнае земляробства - магчымасць для павышэння якасці прадукцыі
10 декабря 2021













