Цёплае надвор'е станоўча ўплывае на ўборачную кампанію

3 августа 2013
Цёплае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі. Гэта станоўча ўплывае на ўборачную кампанію. На сёння яна набліжаецца да экватара. Скошаны 42% плошчаў. Сабраны 3 мільёны 300 тысяч тон ураджаю. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - 710 тысяч тон збожжа. Па тэмпах - Гомельскі рэгіён. Тут убрана больш за 60% плошчаў. Палова новага ўраджаю сабраная ў Брэсцкай вобласці. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне больш за 33 цэнтнеры з гектара, самая высокая - у Гродзенскай вобласці.