Тэндэнцыю да ўстойлівага росту дэманструе ўся сусветная эканоміка

19 апреля 2017

Аб гэтым паведамляецца ў новым дакладзе Міжнароднага валютнага фонду. Паводле прагнозаў экспертаў МВФ, сёлета сумарны ВУП краін планеты вырасце на тры з паловай працэнта, у наступным - на 3,6.

У папярэднім дакладзе фонду ўтрымоўваліся больш песімістычныя ацэнкі, аднак прагноз быў палепшаны на фоне нядрэнных эканамічных паказчыкаў у Еўропе і Азіі, а таксама ў сувязі з чаканнямі паскарэння росту амерыканскай эканомікі.