Тэма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны была закранутая на пасяджэнні ўрада

17 июня 2014

Галоўная ўвага нададзена падыходам да фарміравання асноўных эканамічных паказчыкаў краіны на 2015 год, прагнозу бюджэту і крэдытна-грашовай палітыкі. Прэм'ер-міністр настройвае на аб'ектыўны аналіз сітуацыі, без фармалізму і з улікам задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы.


У выступленні дакладчыкаў прагучаў шэраг прапаноў па фарміраванні эканамічнай палітыкі ў 2015 годзе. Асноўную ўвагу прапануецца накіраваць на паніжэнне інфляцыі, развіццё экспарту і скарачэнне выдаткаў вытворчасці.