Тэкстыльнае прадпрыемства "Сукно" чакае карэнная мадэрнізацыя

29 марта 2018

Тэкстыльнае прадпрыемства "Сукно" чакае карэнная мадэрнізацыя па прыкладзе паспяховага перазапуску Камволя. Аб гэтым на адкрыцці выставы "БелТэкстІндастры" заявіў кіраўнік Беллёгпрама. Зараз "Сукно" праходзіць працэдуру санацыі. У цэлым, беларуская тканіна ў апошнія гады выйшла на новы якасны ўзровень. Павялічваюцца пастаўкі льнянога, напаўваўнянага палатна ў Еўропу, Расію і Кітай.

Мікалай Яфімчык, старшыня канцэрна "Беллёгпрам": "Было даручэнне Кіраўніка дзяржавы - мы павінны рэанімаваць "Сукно". І зрабіць годнае прадпрыемства, якое будзе выпускаць тканіну не горшую за Камволь, але іншую. Напаўсуконныя, суконныя, але і не толькі палітовага асартыменту. Таксама тканіна касцюмная і трыкатажная - чаго мы раней не рабілі".

У Белэкспа ў гэтыя дні прапанавана вопратка, абутак, галантарэя апошніх калекцый як буйных вытворцаў, так і невялікіх дызайн-студый. Выстава "БелТэкстІндастры" адкрыта сёння і заўтра.