Тэхніка айчынных вытворцаў працягвае здзіўляць

28 августа 2018

Прычым на самым высокім узроўні. Так, Прэзідэнта Расіі ўразіў наш БелАЗ. У вугальным разрэзе "Чарнігавец" Уладзіміру Пуціну паказалі самую вялікую мадэль самазвала, якая, дарэчы, занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Грузападымальнасць машыны - 450 тон. Пуцін не ўтойваў свайго здзіўлення.

Паводле інфармацыі прэс-службы холдынга “БелАЗ”, толькі за год такая машына ў разрэзе "Чарнігавец" перавезла каля 4 мільёнаў тон грузу.

Днямі на беларускім аўтазаводзе з канвеера сышоў 3-тысячны самазвал серыі БелАЗ-7555. Гэтая мадэль карыстаецца нязменнай папулярнасцю ў здабыўных прадпрыемстваў, а геаграфія паставак уключае 20 краін свету. Самазвал-юбіляр адправіцца ў Эстонію на здабычу сланцу.