Танкер з нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды

4 марта 2020
Заўтра ў Беларусь  пачнуцца пастаўкі расійскай нафты ад трэйдараў. Першы з двух танкераў ужо прыбыў у порт Клайпеды і стаў на разгрузку. Пра гэта сёння паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім". Па чыгунцы  сыравіну накіруюць  на "Нафтан". 

Нагадаем, раней Беларусь дамовілася аб пастаўках 160 тысяч тон расійскай нафты для нашых нафтаперапрацоўчых заводаў, набытай праз трэйдараў без прэміі. У спісе пастаўшчыкоў нафты без прэміі таксама 6 расійскіх кампаній. 

Яшчэ 2 танкеры (гэта прыкладна 170 тысяч тон) чакаем ад азербайджанскіх пастаўшчыкоў. У Беларусь сыравіна будзе дастаўлена праз Украіну па нафтаправодзе Адэса - Броды. Першую партыю плануюць адправіць у найбліжэйшыя дні, другую - 20 сакавіка. Беларускія НПЗ увогуле разлічваюць атрымаць у гэтым месяцы каля  мільёна тон сыравіны.