Апошнім закон падпісаў прэзідэнт Кыргызстана. Раней адпаведныя дакументы падпісалі кіраўнікі Беларусі, Арменіі, Казахстана і Расіі. Такім чынам ва ўсіх краінах еўразійскай "пяцёркі" завяршыўся этап зацвярджэння дагавора. Ужо атрыманыя апавяшчэнні аб ратыфікацыі новага Мытнага кодэкса ад міністэрстваў замежных спраў Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі.
У найбліжэйшы час у ЕЭК чакаюць аналагічны дакумент з Кыргызстана. У адпаведнасці з дамоўленасцямі кіраўнікоў дзяржаў Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза павінен уступіць у сілу 1 студзеня 2018 года і змяніць дзеючы з 2010 года Мытны кодэкс Мытнага саюза. Сярод асноўных новаўвядзенняў - пераход на электроннае дэклараванне, аддаленае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці з мытнымі органамі праз інтэрнэт і іншыя.