Таджыкістан і Беларусь нарошчваюць эканамічнае партнёрства. Афіцыйны візіт Эмамалі Рахмона працягваецца

29 июня 2019

Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Таджыкістана. Сёння Эмамалі Рахмон пабываў на Мінскім трактарным заводзе. Палітыку паказалі лепшыя ўзоры айчыннай тэхнікі, прычым не толькі брэнда прадпрыемства. Прэзідэнт Таджыкістана адзначыў іх надзейнасць і эфектыўнасць. Па выніках візіту на МТЗ  дасягнуты шэраг дамоўленасцяў. У прыватнасці, Беларусь плануе паставіць у Таджыкістан 150 электробусаў і тысячу трактароў. Нагадаем, напярэдадні Мінск і Душанбэ   дасягнулі  новы ўзровень узаемадзеяння - стратэгічнае партнёрства. Таму  намаганні  накіраваны на інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва ва ўсіх галінах. У Таджыкістане зараз актыўна вядзецца будаўніцтва дарог, газаправодаў, развіваецца сельская гаспадарка, таму патрэбнасць у беларускай тэхніцы вельмі высокая.

І адразу пасля Мінскага трактарнага завода кіраўнік Таджыкістана пабываў на адным з вядучых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў краіны -  у агракамбінаце "Дзяржынскі". На малочна-таварнай ферме холдынга Эмамалі Рахмон азнаёміўся з выкарыстаннем новых тэхналогій у жывёлагадоўлі і выказаў зацікаўленасць у прымяненні  беларускага вопыту і ў гэтай сферы. 

Менавіта з сумесным праектам па вытворчасці малочнай прадукцыі  Беларусь і Таджыкістан  маюць намер выйсці на новыя рынкі Сярэдняй Азіі.