Звыш 60 кг памідораў з квадратнага метра за сезон знімуць у цяплічнай гаспадарцы "Рудакова"

4 октября 2021

На поўначы краіны - масавая ўборка гародніны адкрытага грунту. Ужо пройдзена чацвёртая частка плошчаў, занятых морквай, буракамі, капустай, цыбуляй. Ураджайнасць на траціну ніжэй, чым летась - адбілася летняя засуха. А ў цяпліцах, наадварот, збор прадукцыі на ўзроўні. Памідораў і агуркоў з квадратнага метра за сезон знімуць звыш 60 кілаграмаў. Расказвае Вольга Маслоўская (відэа).