Звыш 180 мільёнаў долараў вярнула ў бюджэт фінансавая разведка Беларусі за 4 апошнія гады

14 сентября 2018

І выявіла больш як 2 тысячы злачынстваў за гэты час. Сёння Дэпартаменту фінансавага маніторынгу - 15 гадоў. З дня яго ўтварэння супрацоўнікі ведамства дапамагаюць праваахоўнікам ліквідаваць шэры бізнес і забяспечваюць умовы для сумленнай працы прадпрымальнікам.

Дасягнуць высокіх вынікаў дапамагло, у тым ліку, і міжнароднае супрацоўніцтва. Пагадненні аб абмене інфармацыяй падпісаныя з фінразведкамі 23 дзяржаў. Ужо ў лістападзе ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Еўразійскай групы па процідзеянні легалізаванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму. Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Дэпартамент фінансавага маніторынгу нашай краіны.

У буйным міжнародным форуме прымуць удзел дэлегацыі 9 дзяржаў - членаў ЕАГ, а таксама больш за 30 краін і арганізацый назіральнікаў Еўразійскай групы па процідзеянні легалізаванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму.