Свінакомплекс Слуцкага мясакамбіната павінен пачаць працу ўвосень 2014 года

7 июня 2014

Пра гэта сёння паведаміў Прэм'ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч падчас наведвання гэтага аб'екта. Будаўніцтва свінакомплекса ажыццяўлялася сумесна з адной з замежных кампаній. Аб'ект планавалі здаць яшчэ ў 2013 годзе. Аднак паміж суб'ектамі гаспадарання ўзніклі спрэчкі, і работы былі часова прыпыненыя. Зараз адна з галоўных задач - вырашыць усе юрыдычныя пытанні і скончыць будаўніцтва. Паводле слоў прэм'ера, трэба зрабіць усё неабходнае, каб увосень гэтага года сюды паставіць пагалоўе жывёлы.


Міхаіл Мясніковіч, Прэм'ер-міністр Беларусі: Паводле розных ацэнак, будаўнічая гатовасць аб'екта складае ад 75% да 80%, аднак сітуацыя няпростая, паколькі тут не ажыццяўляліся работы па аўтаматыцы, кармленні, а выкананыя ў асноўным агульнабудаўнічыя работы. У гэтай сувязі ім дадзеныя адпаведныя даручэнні ў найкарацейшыя тэрміны скласці канцавую ведамасць, г.зн. зафіксаваць зробленыя аб'ёмы работ і аплачаныя выканаўцам, а таксама аб'ём работ, якія неабходна выканаць, каб запусціць комплекс у эксплуатацыю.


Таксама сёння прынята рашэнне адмовіцца ад будаўніцтва біягазавай устаноўкі, закладзенай у праекце. Гэта знізіць яго кошт і дапаможа ўвесці комплекс з меншымі выдаткамі.