"Сукно" чакае маштабная мадэрнізацыя

29 марта 2018

Маштабная мадэрнізацыя чакае адно з найстарэйшых прадпрыемстваў па вытворчасці тканіны - "Сукно". Пра гэта заявіў кіраўнік Беллегпрама Мікалай Яфімчык. У цэлым жа, беларускія тканіны выйшлі на новы якасны ўзровень. Павялічваюцца пастаўкі льняных і шарсцяных тканін у Еўропу, Расію і Кітай.

Мікалай Яфімчык, старшыня канцэрна «Беллегпрам»: "Было даручэнне Кіраўніка дзяржавы - мы павінны рэанімаваць "Сукно". І зрабіць годнае прадпрыемства, якое будзе выпускаць тканіну не горшую за "Камволь", але іншую. Паўсуконныя, суконныя, але і не толькі палітовага асартыменту. Таксама тканіна касцюмныя і трыкатажныя - чаго мы раней не рабілі".

Уладзімір Калтовіч, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "Сёння ў лёгкай прамысловасці абсалютна канкурэнтны рынак. Па абутку - 46 % айчыннай вытворчасці, па вопратцы - 76%. Аб чым гэта гаворыць - што мы можам і ўмеем працаваць, а створаныя роўныя правы спаборнічання робяць прадпрыемствы больш моцнымі і даюць ім магчымасць працаваць у такіх жа ўмовах на рынках іншых краін".

У гэтыя дні ў Мінску праходзіць выстава новых калекцый - адзення, абутку, галантарэі. Прадстаўлены як буйныя вытворцы, так і невялікія дызайн-студыі.