"Сукно" знаходзіцца ў стане банкруцтва і праходзіць працэдуру санацыі

13 января 2019

На працягу двух гадоў найстарэйшае беларускае прадпрыемства па вытворчасці суконнай тканіны зменіць адрас і пераедзе на плошчы ААТ "Камволь". Зараз "Сукно" знаходзіцца ў стане банкруцтва і праходзіць працэдуру санацыі. Пасля пераезду, закупу новых ткацкіх станкоў і выхаду на праектную магутнасць прадпрыемства зможа вырабляць да аднаго мільёна пагонных метраў палітовай шарсцянай, паўшарсцянай і трыкатажнай тканіны.

Рашэнне аб пераносе вытворчасці "Сукна" з састарэлага будынка ў цэхі "Камволя" на Маякоўскага было прынята ў снежні на нарадзе ў Прэзідэнта з кіраўніцтвам Саўміна. На нядаўна мадэрнізаваным "Камволі" як раз ёсць свабодныя плошчы для размяшчэння новых прадзільнаых і ткацкіх станкоў.

Такі вопыт, дзе вытворчасці суконнай і камвольнай тканіны размяшчаюцца на адной пляцоўцы, ёсць у Турцыі, Украіне і Італіі. А вось стары будынак "Сукна" на вуліцы Матусевіча з немалой прылеглай тэрыторыяй прададуць на аўкцыёне. Так можна будзе загасіць усе нарастаючыя запазычанасці перад крэдыторамі. Зараз ідзе пошук інвестараў, якія маглі б выкупіць будынак.

Для "Камволя" ў мадэрнізацыю якога было ўкладзена больш як 110 мільёнаў долараў, 2018 год быў няпростым. Працягваецца пошук новых пакупнікоў, а таксама праца над дыверсіфікацыяй экспарту. За год было выпушчана два мільёны 412 тысяч пагонных метраў тканіны - у параўнанні з 2017 годам лічбы падраслі. Таксама быў прэзентаваны дызайн-цэнтр і ўласная марка мужчынскіх касцюмаў. За год удалося стварыць 50 новых рабочых месцаў. Аб тым, як ідуць справы на "Камволі" і "Сукне", мы расказвалі ў праекце АТН "На кантролі Прэзідэнта". А ўжо сёння ў "Галоўным эфіры" нашы журналісты пакажуць і раскажуць, як вырашыліся праблемы іншых прадпрыемстваў, якія зараз хвалююць многіх беларусаў і знаходзяцца на асабістым кантролі ў Кіраўніка дзяржавы.