Судан зацікаўлены ў пастаўках беларускага абсталявання для сельскай гаспадаркі

30 августа 2017

Пра гэта ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу паведаміў кіраўнік профільнага камітэта Нацыянальнай асамблеі Судана. Перспектывы супрацоўніцтва абмеркавалі з навукоўцамі ў Акадэміі навук Беларусі. Для навочнасці гасцям прадэманстравалі сталую выставу акадэміі. У прыярытэце супрацоўніцтва - пытанні экалогіі і фільтравання вады, а яшчэ магчымасць паставак тэхнікі для горнай справы, у прыватнасці, для здабычы золата, магнію і жалеза.

Башыр Адам Рахма, старшыня камітэта Нацыянальнай асамблеі Судана па сельскай гаспадарцы, ірыгацыі, жывёльных рэсурсах і лясной гаспадарцы: "Мы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве ў сферы жывёлагадоўлі (вытворчасці мяса і малака), а таксама ў нарыхтоўцы кармоў і ўжыванні прабіётыкаў. Мы разглядаем магчымасць паставак сельскагаспадарчай тэхнікі: трактароў, кормаўборачнага і пасяўнога абсталявання".

Сяргей Чыжык, першы намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі: "Былі таксама пытанні па выкарыстанні касмічных тэхналогій і па выкарыстанні суперкамп’ютарнай тэхнікі. Аказваецца, у Судане стаяць магутныя машыны, і яны хацелі б супрацоўнічаць у разліках, у інтэрпрэтацыі звестак касмічных".

Дасягненні і напрацоўкі беларускія навукоўцы прадэманструюць і на практыцы. Сёння суданская дэлегацыя наведае ў Жодзіне два навукова-практычныя цэнтры Акадэміі навук - па земляробстве і жывёлагадоўлі. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя