Будаўніцтва другога тэрмінала ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" можа пачацца ў 2019

20 декабря 2017
А ў наступным годзе спецыялісты пачнуць рыхтаваць праектна-каштарысную дакументацыю. Дзеючы тэрмінал падыходзіць да сваіх пікавых нагрузак, а гэта чатыры з паловай мільёна пасажыраў за год, пасля чаго яго выкарыстанне становіцца немэтазгодным. Працягваюцца і іншыя работы па рэканструкцыі аэрапорта. Дарэчы, штогод пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта расце на 10-15 %. Прыкладна трэць - пасажыры транзітных рэйсаў.