Будаўніцтва новага ўчастка другой Мінскай кальцавой ужо пачалося

10 марта 2014
Увасабленне праекта пройдзе ў два этапы. Спачатку пабудуюць участак ад дарогі Мінск - Віцебск да Гродзенскай трасы працягласцю больш як 40 кіламетраў. Узвядзенне другога ўчастка ад шашы Мінск - Гродна да Алімпійкі пачнецца пасля завяршэння першага этапу. У выніку агульная працягласць другой Мінскай кальцавой будзе каля 160 кіламетраў. Аўтатрасы Брэст - мяжа Расіі, Мінск - Нацыянальны аэрапорт і Слабада - Паперня - увойдуць у склад новай МКАД.