Будаўніцтва АЭС ідзе з апярэджаннем графіка

2 апреля 2013
Галоўная беларуская будоўля - узвядзенне першай АЭС - пачалася так актыўна, што будаўнікі ўжо ідуць з апярэджаннем графіка. Зрэшты, хуткасць для іх - не арыентыр. Галоўнае - якасць. А таму эксперты не раяць шукаць сенсацый: узвядзенне атамнай станцыі будзе ісці адпаведна заяўленым тэрмінам, спяшацца ніхто не будзе. А вось правераць зробленае не аднойчы. Гутарка на атамную тэму сёння разгарнулася на міжнароднай выставе Атамэкспа.

Пра тое, чаму Мінск на тры дні стаў сталіцай атамнай энергетыкі, раскажа Сяргей Хамянтоўскі.
Сёлета на форум Атамэкспа-Беларусь прыехала каля 80 удзельнікаў. Атамная цікавасць сабрала навукоўцаў і прамыслоўцаў з Беларусі і Расіі. Дзяржкарпарацыя Расатом тут галоўны партнёр. Цяперашні, пяты, форум павінен стаць прэзентацыяй і беларускіх магчымасцяў у галіне мірнага атама.
Адкрыццё выставы ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі даволі сімвалічна. Перарэзаўшы разам з расійскімі партнёрамі чырвоную стужачку, першы віцэ-прэм'ер адзначыў з задавальненнем, што работы падрыхтоўчага этапу па будаўніцтве беларускай АЭС ідуць з апярэджаннем графіка.
(Уладзімір Сямашка, першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі)
Якой стане Беларуская АЭС праз некалькі гадоў, паказалі сёння на Атамэкспа. Санкт-Пецярбургскі НДІ Атамэнергапраект прывёз у Мінск інтэрактыўную мадэль праекта АЭС-2006, згодна з якім будуюць у Астраўцы. Зараз у 3D аб ключавых момантах праекта: бяспецы, надзейнасці і адаптацыі да беларускай пляцоўкі.
(Уладзімір Сямашка, першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі)
Праект беларускай станцыі належыць да пакалення 3+ і паралельна рэалізуецца на пляцоўках Ленінградскай АЭС-2 і Балтыйскай АЭС. Вода-вадзяныя рэактары трэцяга пакалення - гэта будучыня сусветнай атамнай энергетыкі. Беларусь выбірала з мноства праектаў, але расійская культура ядзернай бяспекі была больш блізкая. Нягледзячы на апераджальныя тэмпы падрыхтоўчых работ, кантрактныя тэрміны ўзвядзення АЭС не пераносяцца. Першы блок будзе запушчаны ў 2018 годзе. Працэс будаўніцтва ўжо атрымаў самую высокую ацэнку кіраўніцтва дзвюх краін. У Расатаме завуць Астравецкую будоўлю эталоннай.
(Аляксандр Мертэн, віцэ-прэзідэнт ЗАТ Русатам Аверсіз)
На пляцоўцы па максімуме выкарыстоўваюцца айчынныя матэрыялы, рабочая сіла, машыны і камплектуючыя. Гэта вельмі важна для беларускай эканомікі. Задачу пабудаваць якасна і эканамічна яшчэ ніхто не здымаў.
(Вячаслаў Куўшынаў, загадчык лабараторыі ДНУ АІЭЯД-Сосны)
На тры дні Мінск стаў сталіцай мірнага атама ўсёй постсавецкай прасторы. Заўтра ў рамках Атамэкспа навукоўцы і прамыслоўцы разгледзяць стратэгію развіцця атамнай энергетыкі ў Беларусі. Бяспека і падрыхтоўка кадраў стануць тэмамі для круглых сталоў.