Стратэгічнае партнёрства з Кітаем

25 сентября 2016

На наступным тыдні запланаваны дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай. Гэтая краіна даўно ў рангу стратэгічнага партнёра. Дыялог падтрымліваецца на самым высокім узроўні. А дамоўленасці пацвярджаюцца справамі. З моманту ўстанаўлнення дыпадноснаў, якім ужо амаль чвэрць стагоддзя, вырас да мільярдаў долараў.

Дынаміка добра бачная, за апошнія дзесяць гадоў. Рост амаль у чатыры разы. Калі ў 2005 годзе ўзаемны гандаль быў меш за 800 мільёнаў долараў, то летась ён выйшаў за тры мільярды. Але сёння мы жадаем не проста гандляваць, а разам вырабляць.

Самы маштабны праект - беларуска-кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Ён - важны пункт у эканамічным поясе Шаўковага шляху. Парк яшчэ будуецца, але ўжо ёсць 8 рэзідэнтаў. Прычым, карпарацыі з абарачэннем у дзясяткі мільярдаў долараў - ZTE і Huawei. Яны гатовыя адкрываць свае навуковыя цэнтры і разам з беларусамі выпускаць высакакласныя прадукты, запатрабаваныя на знешніх рынках.

Аб супрацоўніцтве ў сферы высокіх тэхналогій, сумесных зборачных вытворчасцях і адукацыйных праграмах будуць гаварыць і на наступным тыдні падчас сустрэч на вышэйшым узроўні ў Пекіне.