Краіны СНД выступаюць за гарманізацыю заканадаўства па рэгуляванні рэкламнага рынку

24 апреля 2015

Наконт гэтага сёння гаварылі эксперты краін Садружнасці. Нягледзячы на знешнюю нестабільнасць, у Беларусі рынак рэкламы вырас на 20 працэнтаў і ў аб'ёме склаў больш як 120 мільёнаў долараў. Зараз задача - утрымаць пазіцыі сёлета.

Ірына Наркевіч, намеснік Міністра гандлю Беларусі: "На сённяшні дзень важна, каб рынак развіваўся, мінімізаваць бар'еры ўваходжання на рынак. Калі гаворым пра кантроль, то кантроль павінен зараз насіць папераджальны, прэвентыўны характар, на гэта будуць настроеныя кантралёры".

Андрэй Кашавараў, намеснік кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы Расіі: "Мы таксама бачым, што ў некаторых выпадках па выніках аўкцыёнаў завышаецца цана. Усё гэта перакладваецца на плечы спажыўцоў, таму неабходна выпрацоўваць правілы аўкцыёнаў і конкурсаў".

Таксама на пасяджэнні міждзяржаўнага савета па антыманапольнай палітыцы размова ішла і пра сацыяльную рэкламу на прасторы СНД. Зараз рыхтуецца серыя ролікаў і рэкламнай прадукцыі да юбілею Перамогі.