Чарговы сумесны крок наперад - візіт мэра Бялграда Сінішы Малі ў Мінск. Сёння дэлегацыя з Балканскага рэгіёна наведала беларускую кандытарскую фабрыку, дзе гасцям прадэманстравалі асаблівасці вытворчасці цукерак на сучасных лініях. Як адзначылі на прадпрыемстве, беларусы зацікаўлены ў пастаўках сваёй прадукцыі на сербскі рынак. Самі ж госці з Бялграда высока ацанілі якасць мінскіх цукерак.
Насычаны падзеямі дзень чакаецца заўтра. У ратушы адбудзецца сустрэча мэра Мінска Андрэя Шорца з яго калегам з Бялграда. Акрамя таго, адкрыецца і Беларуска-сербскі бізнес-форум. Адзін з актуальных праектаў інвестараў - будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір" на тэрыторыі былога сталічнага аэрапорта.













