Сталіцы Беларусі і Расіі пашыраюць гандлёва-эканамічныя сувязі

8 июня 2016

У Палацы Рэспублікі адбылося адкрыццё Дзён Масквы ў Мінску з удзелам мэраў двух гарадоў - Андрэя Шорца і Сяргея Сабяніна. Кіраўнікі адзначылі атмасферу сяброўства і доўгатэрміновага супрацоўніцтва. Дарэчы, напярэдадні быў падпісаны і план праграмных мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і сацыяльнага супрацоўніцтва на найбліжэйшыя два гады. Акрамя таго, у рамках Маскоўска-беларускага дзелавога форуму адразу чатыры сталічныя прадпрыемствы заключылі буйныя дагаворы з маскоўскімі партнёрамі.

У цэлым плануецца, што беларускія прадпрыемствы ў наступным годзе паставяць у Маскву 250 тысяч тон харчавання. Акрамя таго, расійская сталіца прадоўжыць і закупкі дарожна-камунальнай тэхнікі. Сяргей Сабянін асабіста зацікавіўся машынамі "Амкадар" і новым трамваем ад прадпрыемства "Штадлер-Мінск".