Сталіца абнаўляе парк грамадскага транспарту

12 января 2018

Так сёлета на вуліцах Мінска з'явяцца 300 новых аўтобусаў і больш як паўсотня электробусаў. Такі крок будзе накіраваны, у тым ліку, і на паляпшэнне транспартнага сэрвісу для гараджан і гасцей II Еўрапейскіх гульняў ў Мінску. Свой уклад і ў метрапалітэна. У найбліжэйшай перспектыве ў сталічнай падземцы пачнуць курсіраваць ультрасучасныя цягнікі "Штадлер", якія вырабляюць на заводзе ў Фаніпалі. Іх асаблівасць - бясшумнасць і адсутнасць перагародак паміж вагонамі.

Філіп Брунер, дырэктар ЗАТ «Штадлер Мінск»: "Нам вельмі важна і мне асабіста, гэта праект "Штадлера" для Мінска. Мы яго пачынаем хутка і плануем да канца года паставіць першы цягнік. Але гэта будзе не эксплуатацыя з пасажырамі, а сертыфікацыя. Усяго будзе 10 цягнікоў, якія мы паставім да 2021 года".

Адзін з актуальных заказаў «Штадлер Мінск» і трамваі для Пецярбурга. Для рынку краін СНД гэта прынцыпова новы падыход да вытворчасці гарадскога транспарту.

Аляксей Кавецкі, намеснік дырэктара - галоўны канструктар ЗАТ «Штадлер Мінск»: "Такія рэчы, як сістэма відэаназірання, сістэма падліку пасажыраў, сістэма аплаты праезду, плюс поўнае кандыцыянаванне. Наш трамвайны вагон можа эксплуатавацца на лініях без развароту. Усё гэта дазваляе нам гаварыць, што наша кампанія вырабляе сучасны, інавацыйны трамвайны вагон".

Адзначу, сярод заказчыкаў завода ў Фаніпалі таксама Нарвегія, Грузія, Азербайджан.