Сталіца гатовая здаваць у арэнду нерухомую маёмасць прадпрымальнікам на льготных умовах

13 июня 2018

Гэта значна спросціць вядзенне бізнесу. Акрамя таго, кіраўніцтва Мінска заклікае больш актыўна выкарыстоўваць рэсурсы інавацыйнага фонду горада. Пра гэта сёння заявілі ў мэрыі, дзе прайшло пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме. Упершыню яго ўзначаліў мэр Андрэй Шорац. Як адзначылі спецыялісты, толькі сёлета 700 суб'ектаў гаспадарання атрымалі плошчы, якія раней былі пустымі. У цэлым каэфіцыент эфектыўнага выкарыстання маёмасці ў Мінску перавышае 98 %.

Сёння сталічны бізнес фарміруе больш за 40 % бюджэту горада. Гэта самы высокі паказчык у краіне.