Сталічныя ўлады акажуць фінансавую падтрымку малому прадпрымальніцтву

12 ноября 2014

Сталічныя ўлады ў 2015 годзе акажуць фінансавую падтрымку малому прадпрымальніцтву ў выглядзе субсідый. Яны часткова пакрыюць працэнты па крэдытах. Пра гэта сёння заявілі на семінары з удзелам прадстаўнікоў гарвыканкама і Мінскага гарадскога тэхнапарка. Асаблівая ўвага - інавацыйным праектам, чыя прадукцыя рэальна запатрабаваная на рынку. Для іх развіцця прапануюць не толькі банкаўскія крэдыты па льготных стаўках, але і фінансавы лізінг.


Жанна Бірыч, намеснік старшыні Мінгарвыканкама: У нас сёлета было вылучана 40 мільярдаў рублёў для падтрымкі інавацыйных праектаў, якія ўкараняліся прыватным бізнесам. Надышоў час падумаць аб венчурным інвеставанні і сумесна з інавацыйным фондам выбраць самыя лепшыя інавацыйныя праекты і аказаць ім такое садзейнічанне.


Адзначым, сёння толькі ў Мінскім гарадскім тэхнапарку 30 кампаній-рэзідэнтаў. Усе яны працуюць на ўмовах ільгот і прэферэнцый.