Так, сёлета для рэалізацыі праектаў прадугледжана пяцьдзясят мільярдаў рублёў. Хто можа прэтэндаваць на льготы ў банкаўскіх крэдытах і як дзяржпадтрымка дапамагае прадпрымальнікам знайсці новыя рашэнні? Аляксей Кандраценка пра ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.
Тым, што нафта - сыравіна шматпрофільная, на гэтым прадпрыемстве ўмела карыстаюцца. Поліэтыленавыя гранулы пройдуць няпросты тэхналагічны шлях, перш чым ператварыцца ў карысныя рэчы. Пакеты для смецця і харчовых прадуктаў - спецыялізацыя кампаніі. Для таго каб пашырыць выпуск імпартазамяшчальнага тавару, не абысціся без фінансавай падтрымкі.
Дзмітрый Фёдараў, намеснік дырэктара прадпрыемства:
"Нам банк прапанаваў крэдыт па лініі Мінгарвыканкама, крэдыт ільготны, проста так не даецца. Яго даюць пад пэўныя ўмовы. У нашым выпадку мы пашырылі парк свайго абсталявання. Павялічылі вытворчыя магутнасці. І выйшлі на нармальныя аб'ёмы".
Пра тое, што любы крэдыт – гэта важкая падтрымка і ў той жа час пэўная рызыка, ведаюць і ў гэтай кампаніі. Але ў рэнтабельнасці не сумняваюцца. Найперш разлічваюць на самую сучасную тэхніку.
Чысціня ў маштабах усяго горада! Вось такі агрэгат дазваляе ліквідаваць бруд нават у самых складаных месцах. Для гэтага не спатрэбіцца ніякай хіміі, толькі вада.
Ачыстка прамысловай каналізацыі, разбурэнне бетону высокім ціскам вады, відэадыягностыка - працэсы працаёмкія, затратныя, але заўсёды запатрабаваныя. Дзяржпадтрымка адкрыла такому бізнесу другое дыханне.
Андрэй Шчамялёў, намеснік дырэктара тэхналагічнага прадпрыемства:
"Пашыраецца канструктарскае бюро. Гэта дазволіць у будучыні ствараць уласныя распрацоўкі нашай кампаніі. Мы лічым, што такая праграма гарвыканкама паспяхова працуе. Яна дапамагае ў развіцці беларускіх вытворцаў, дазваляе прыцягваць у краіну новыя тэхналогіі".
Сёлета горад таксама фінансава падтрымае бізнес. У прыватнасці, той, які сябруе з найноўшымі тэхналогіямі і накіраваны на імпартазамяшчэнне.
Антон Краеўскі, старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама:
"На 2015 год з бюджэту запланавана пяцьдзясят мільярдаў рублёў на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу. На конкурснай аснове камісія разглядае праект. Ён павінен быць вытворчым. А ў чым ільготы і прэферэнцыі? Гэта льготныя стаўкі крэдыту, які ім выдаюць. Гэта значыць, гэта палова стаўкі рэфінансавання плюс невялікая маржа банка".
Дарэчы, зараз сталічны бізнес падводзіць вынікі працы за 2014 год. Мэрыя ўзнагародзіць лепшых мінскіх прадпрымальнікаў ужо зусім хутка.














