Сталічныя малаказаводы пашыраюць асартымент прадукцыі і павялічваюць экспарт. Пры гэтым на ўсіх прадпрыемствах аднолькавая формула работы - выключна высокая якасць і строгі кантроль над выпускам прадукцыі. Пра гэта сёння заявілі ўдзельнікі міжнароднага форуму вытворцаў і перапрацоўшчыкаў малака, які праходзіць у Мінску. Чым прыцягвае брэнд «Зроблена ў Беларусі», і што новага спажыўцы ўбачаць ў магазінах? Гастранамічныя і маркетынгавыя ноу-хау вывучыў Аляксей Кандраценка.
Шматгадовыя традыцыі са сваім густам і знакам якасці. Мінскі холадакамбінат №2 не спяшаецца мяняць лінейку пламбіра або эскімо. Кансерватыўны маркетынг абгрунтаваны. На марожанае па старых рэцэптах попыт заўсёды большы. Але і ад навінак не адмаўляюцца: хутка лета - сезон прэм'ер.
Алена Сычова, інжынер-тэхнолаг Мінскага холадакамбіната № 2: "Да летняга сезона мы падрыхтавалі для мінчан навінкі - на пладова-ягаднай аснове і на малочнай аснове. Мы надаем вялікую ўвагу якасці гатовай прадукцыі. Для гэтага мы закупляем толькі якасную і добрую сыравіну. Таксама ў нас ёсць вытворчая лабараторыя, якая адсочвае якасць сыравіны".
Тэхналогіі, упакоўка, сыравіна. Расійскіх экспертаў малочнага рынку цікавіць літаральна ўсё. Зрэшты, многія нашы тавары добра знаёмыя ў розных рэгіёнах краіны-суседкі. Брэнд «Зроблена ў Беларусі» заваяваў права быць сінонімам «найлепшага» - гавораць бізнесмены.
Сталічны холадакамбінат №2 у асноўным накіраваны на ўнутраны рынак. Аднак развівае і экспартны патэнцыял. Акрамя Расіі, на карце продажу шляхі вядуць у Казахстан і Арменію.
Для таго каб прадукцыя мінскіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў трапіла на паліцы расійскіх і казахстанскіх магазінаў своечасова і ў лепшым выглядзе, у краінах-суседках працуюць буйныя тавараправодныя сеткі. Беларусы заўсёды гатовыя і да канкурэнцыі: ўпэўненасць дае высокая якасць прадукцыі.
Міжнародны форум вытворцаў і перапрацоўшчыкаў малака - гэта не толькі магчымасць падзяліцца вопытам і прадэгуставаць навінкі. Гэта яшчэ і пляцоўка, дзе бізнесмены заключаюць кантракты. Чарговыя падпісалі ўжо сёння.













