Сталічная трэцяя цеплаэлектрацэнтраль працягвае мадэрнізацыю

20 декабря 2017

Маштабныя абнаўленні пачаліся яшчэ вясной. Стратэгічная задача - больш надзейная і эканамічная работа аднаго з галоўных энергааб'ектаў Мінска. Ён забяспечвае амаль чвэрць усіх патрэб горада ў цяпле і святле. Як ствараецца ўтульнасць дома і на працы і чаму энергетыкі раз на год самую доўгую ноч ператвараюць у самы светлы дзень, ведае Аляксей Кандраценка.

Трэцяя цеплаэлектрацэнтраль працуе на прыродным газе, сыравіна імпартная і не з танных. Таму прынцыповая задача - знізіць расход паліва на выпрацоўку энергіі. У гэтым дапамогуць, напрыклад, новы паравы кацёл і новая паратурбінная ўстаноўка. Плюс абнаўленне ўсіх тэхналагічных схем.

Адна справа - выпрацаваць, другая - даставіць прадукцыю спажыўцам і арганізаваць зручную форму разлікаў. Тут Белэнерга робіць яшчэ адзін крок наперад.

У выніку толькі Мінскэнерга сёння вырабляе больш за трэць усёй электраэнергіі ў краіне.

Так выглядае галоўны дыспетчарскі цэнтр беларускай энергасістэмы. Зрэшты, ад работы спецыялістаў, якія тут працуюць, залежыць і трансляцыя гэтага рэпартажу.

Новая відэасцяна дапамагае бачыць і кантраляваць кожную "артэрыю" ў вялікім арганізме энергазабеспячэння Беларусі і суседніх краін.

Сталіца і Мінская вобласць за апошнія гады ў тры разы знізілі імпарт электрычнай энергіі. Гэта дазволіла у тым ліку і мадэрнізацыя. Прынесці цяпло і святло ў кожны дом - усё гэта штодзённая праца. Але менавіта на гэтым тыдні ёсць асаблівы - самы светлы дзень. У яго ператвараецца самая доўгая ноч у годзе. І тут ніякіх пераднавагодніх цудаў, проста 22 снежня - момант зімовага сонцастаяння - гэта яшчэ і прафесійнае свята энергетыкаў.